RUS ENG

Новости

[01.07.2013]Студэнты пятага курса ФПМІ БДУ сталі пераможцамі I Студэнцкага cтартап-злёту ў рамках Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму «Моладзь. Адзінства. Будучыня» на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Ігар Калашнікаў і Вольга Гра­мовіч перамаглі з праектам «IT: Сістэма ўліку фінансаў «EveryCo.in». Першая самастойная бізнес-рас­працоўка пераможцаў – будучых пра­граміс­таў – тычылася сэрвісу планавання асабістых фінансаў. Гэта значыць, што кожнаму патэнцыйнаму кліенту распра­цоўваецца індывідуальны бізнес-план з улікам заработнай платы і штомесячных выдаткаў. Кантроль над перарасходам ажыццяўляе IT-праграма.
Як распавяла Вольга: «Ідэя з'явілася падчас вучобы ў «Школе прадпрымальніцтва для моладзі. Уласная справа» як выніковы праект курсаў. Дапамагалі выкладчыкі курсаў, асабліва куратар нашага праекта Канстанцін Жураўскі».
Характэрна, што абодва пераможцы конкурсу стартапаў з’яў­ляюцца выпускнікамі цэнтра сіс­тэмных даследаванняў праблем моладзі (ЦСДПМ) эканамічнага факультэта БДУ. Вольга заўважы­ла: «Мы пайшлі ў гэтую школу, каб пазнаёміцца са светам прадпры­мальніцтва і набыць неабходныя навыкі для запуску ўласнай справы. На гэтых курсах набылі дастатковыя веды для адкрыцця свайго бізнесу».
У конкурсе стартап-ідэй, акрамя Ігара і Вольгі, таксама ўдзель­нічалі і іншыя выпускнікі школы прадпрымальніцтва для мо­ладзі, у тым ліку і з іншых ВНУ. Дарэчы, дырэктар ЦСДПМ Любоў Шумская правяла майстар-клас «Раз­­­віц­цё прадпрымальнасці і прад­пры­маль­ніцкіх ініцыятыў моладзі».
Усяго ў I Студэнцкім стартап-злё­це ўдзельнічала 120 чалавек у складзе 46 каманд з усіх беларус­кіх ВНУ. Праекты ацэньвала пра­фесійнае журы – прадстаўнікі бан­каўскай сферы і бізнесу.
Сярод іншых пераможцаў – каманда Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, якая падзяліла з БДУ першае месца, каманды Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўні­версітэта імя П. В. Сухога і Гро­дзенскага дзяржаўнага ўніверсі­тэта імя Янкі Купалы, якія сталі сярэбранымі прызёрамі, а таксама каманды БНТУ і БДТУ, якія занялі трэцяе месца.

Аляксандра СЯМАК

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры