RUS ENG

Першае месца з першага разу заняла каманда ФПМI БДУ у прэстыжных праграмiсцкiх спаборнiцтвах

Першае месца з першага разу заняла каманда ФПМI БДУ у прэстыжных праграмiсцкiх спаборнiцтвах.

Шэсць каманд факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ упершыню узялi удзел у мiжнароднай студэнцкай алiмпiядзе па праграмаваннi IEEEXtreme, i адна з каманд заваявала першае месца.

У складзе каманды-пераможцы з Белдзяржуніверсітэта — магістрант Павел Іржаўскі, аспірант Аляксей Толсцікаў і пяцікурснік Піліп Пронін. Усяго ж у праграмісцкіх спаборніцтвах ІЕЕЕХtreme, якія прайшлі чацвёрты раз, удзельнічала 755 каманд з усяго свету. Вялізная колькасць студэнтаў - праграмістаў змагалiся за права называцца лепшымі па версіі ІЕЕЕ — Інстытута інжынераў па электратэхніцы і электроніцы , пад эгідай якога і праводзіцца міжнародная студэнцкая алімпіяда .

Варта растлумачыць, што Інстытут інжынераў па электратэхніцы і электроніцы — буйная міжнародная прафесійная арганізацыя , заснаваная ў 1884 годзе. Сёння яна аб'ядноўвае больш за 450 тысяч спецыялістаў, у тым ліку больш за 80 тысяч студэнтаў. ІЕЕЕ з'яўляецца адным з вядучых выдаўцоў навукова-тэхнічнай перыёдыкі (на яго долю прыходзіцца трэць агульнага аб'ёму друкуемых навуковых прац). Інстытут штогод арганізоўвае каля 1100 навуковых канферэнцый, сімпозіумаў і семінараў, якія ахопліваюць актуальныя раздзелы электронікі і інфармацыйных тэхналогій.

Асаблівасць міжнароднай студэнцкай алімпіяды ІЕЕЕХtreme ў тым, што спаборніцтвы праходзяць адначасова па ўсім свеце з выкарыстаннем інтэрнэту. Гэта свайго роду 24-гадзінны марафон, падчас якога камандам трэба справіцца з шэрагам задач алгарытмічнага і практыка-арыентаванага характару. Задачы публікуюцца ў рэжыме рэальнага часу на афіцыйным сайце алімпіяды. Зваротны адлік пачынаецца ў 0 гадзін па Грынвічы (у тры гадзіны ночы па беларускім часе) у перадапошнюю суботу кастрычніка і заканчваецца роўна праз суткі. Згодна з правіламі, да ўдзелу дапускаюцца каманды, у складзе якіх не больш чым тры чалавекі. Галоўным прызам для пераможцаў з'яўляецца паездка на любую з канферэнцый, якія праводзіць ІЕЕЕ на працягу года.

Да слова, астатніх пяць каманд Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта занялі на алімпіядзе 19, 39, 198, 268, 323 месца.

Аляксандр АНДРЫЯНАЎ.

НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца — Павел Іржаўскі, Аляксей Толсцікаў і Піліп Пронін.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры