RUS ENG

Без лагiчнага i крэатыунага мыслення у iнфарматыцы няма чаго рабiць

Селета горад над Бугам стау месцам правядзення заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па iнфарматыцы сярод школьнiкау i навучэнцау сiстэмы ПТА.

У першы дзень алімпіяднага тыдня юныя Білы Гейцы сабраліся ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы быў дадзены старт інтэлектуальнаму марафону. 3 прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтва звярнулася намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама І.В.Чоўжык. "Перад кожным "алімпійцам" стаіць складаная задача — даказаць, што ён лепшы, — адзначыла Ірына Васільеўна. — Кампетэнтнае і высокакваліфікаванае журы па заслугах ацэніць уменні і навыкі ўдзельнікаў, для якіх арганізатары склалі праграму такім чынам, каб яны надоўга запомнілі час свайго знаходжання на брэсцкай зямлі і каб ім было максімальна камфортна як спаборнічаць у ведах, так і адпачываць".

У сваю чаргу галоўны інспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі І.Ф.К i рыновіч заўважыла, што дасягненні беларускіх школьнікаў у інфарматыцы і праграмаванні адзначаны на розных конкурсах, у тым ліку і міжнародных. "Мы жывём у эпоху імклівага развіцця грамадства, — адзначыла Ірына Фёдараўна. — I наша дзяржава робіць усё магчымае для падтрымкі таленавітай моладзі, дзякуючы якой Беларусь ведаюць у свеце як краіну надзвычай здольных і адораных дзяцей. Мэта накіраваныя, працавітыя, старанныя вучні, перамагаючы на міжнародных алімпіядах, павышаюць аўтарытэт айчыннай сістэмы адукацыі. I старэйшае пакаленне ўпэўнена, што яму на змену прыйдзе годная моладзь, а Парк высокіх тэхналогій будзе садзейнічаць раскрыццю творчага і навуковага патэнцыялу сённяшніх алімпіяднікаў".

Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла на базе Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава. Тут адбыліся пробны і два асноўныя туры алімпіяды, а таксама прэзентацыя Парка высокіх тэхналогій.

Анатоль Уладзіміравіч Аксенчык, старшыня журы рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры вылічальных метадаў і праграмавання БДУІР:

— У сёлетняй рэспубліканскай алімпіядзе па інфарматыцы ўдзельнічалі 119 вучняў 7-11 класаў. Большасць з іх з'яўляюцца выхаванцамі гімназій і ліцэяў. Сельскіх школьнікаў заўсёды няшмат (у гэтым годзе іх 4), што звязана з недастатковасцю належных умоў для падрыхтоўкі "алімпійцаў"- iнфарматыкаў у рэгіёнах.

Усе вучні выконвалі аднолькавыя заданні. Адсутнасць падзелу на класы ў спаборніцтвах па інфарматыцы заканамерная. Праграмаванне заснавана на лагічным мысленні, і чым раней мы адбяром здольных дзяцей, тым больш эфектыўна зможам арганізаваць з імі далейшую работу. Нават сямікласнікі прадэманстравалі на алімпіядзе добрыя вынікі.

Спаборніцтва складапася з двух тураў, у кожным з якіх патрабавалася рашыць па чатыры задачы. У пробным туры, што папярэднічаў асноўным, школьнікі знаёміліся з работай аўтаматызаванай сістэмы, распрацаванай айчыннымі навукоўцамі спецыяльна для правядзення алімпіяды па інфарматыцы.

Задачы, прапанаваныя вучням, даволі складаныя. Яны пад сілу нават не кожнаму выкладчыку, не гаворачы ўжо пра звычайных школьнікаў. Усе задачы тычыліся праграмавання і патрабавалі ад дзяцей высокага ўзроўню лагічнага мыслення. Заданні мог выканаць толькі той, хто выдатна разумеў сутнасць падыходу ў іх рашэнні.

У першым туры задачы былі крыху лягчэйшымі, чым у другім. Распрацоўшчыкі зрабілі іх цікавымі і метадычна граматнымі. Нават назвы заданняў былі адметнымі — "Цукеркавы розыгрыш", "Спартакіяда", "Маркоўная засуха", "Бактэрыяльная блізкасць".

Калі ў першым туры толькі шасцера алімпіяднікаў рашылі ўсе задачы, набраўшы максімальную колькасць бала то ў другім туры такім аказаўся ўвогуле адзін чалавек — дзевяцікласнік гомельскай гімназіі № 56 Генадзь Караткевіч пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў 2007, 2008 і 2009 гадоў. Акрамя гэтага юнака ніхто не рашыў задачу "Шарыкі-2010". Прычым у першым туры на выкананне ўсіх заданняў Генадзю спатрэбіліся не пяць гадзін, як прадугледжана правіламі, а ўсяго 45 хвілін. У другім ж туры ён затраціў на рашэнне задач 1 гадзіну і 40 хвілін. Юнак стаў абсалютным пераможцам алімпіяды, які выканаў 100% прапанаваных заданняў.

Яшчэ некалькі гадоў назад праграмаванню ў школах удзялялася недастаткова ўвагі. 3 пераглядам вучэбных праграм сітуацыя істотна палепшылася. I гэта добра, бо праграмаванне садзейнічае выпрацоўцы і развіццю лагічнага мыслення, паслядоўнасці ў апісанні дзеянняў. Ді і міжпрадметныя сувязі, скажам, з фізікаі ці матэматыкай павышаюць інтарэс дзяцей да інфарматыкі.

Алімпіяднікі паказалі даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі, што сведчыць аб мэтанакіраванай і эфектыўнай рабоце педагогаў, ад якіх залежаць поспехі выхаванцаў у спаборніцтвах. Што тычыцца арганізацыі інтэлектуальнага марафону, то калектыў абласнога ліцэя імі П.М. Машэрава падышоў да справы вельмі адказна і грунтоўна. У спартыўнай зале ўстановы былі размешчаны 80 сучасны камп'ютараў, як робіцца і на міжнародны спаборніцтвах. Усе пытанні вырашаліся імгненна. Належныя ўмовы былі створаны і для работы журы.

Насычанай цікавымі мерапрыемствамі атрымалася і культурная праграма. Для школьнікаў былі арганізаваны аглядная экскурсія па горадзе над Бугам і экскурсія ў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Акрамя таго, вучні наведалі канцэрт дзіцячага народнага ансамбля песні і танца "Прыбужжа" ў гімназіі № 3, вечарыну гумару ў абласным цэнтры маладзёжнай творчасці, а таксама пазнаёміліся з Брэсцкім акадэмічным тэатрам драмы.

Аляксей Алегавіч С i корскі, намеснік старшыні журы рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы, супрацоўніккампаніі "ІТРАНЗІШАН" (рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій):

—Распрацоўкай алімпіядных заданняў займаюся з 2003 года. Пад маім кіраўніцтвам працуе калектыў творчых педагогаў, кожны з якіх прапаноўвае для спаборніцтваў аўтарскія задачы. Сёлета такіх заданняў-кандыдатаў было 18. Адабралі 8. Адбор ажыццяўляўся па прынцыпе "ад самай складанай задачы да самай простай". Прычым кожная задача прадугледжвала некалькі спосабаў рашэння, што ўплывала на колькасць атрыманых балаў.

Алімпіядныя заданні складаюцца такім чынам, каб у іх абавязкова прысутнічалі пэўныя раздзелы інфарматыкі: "Тэорыя графаў", "Рэкурэнтныя суадносіны", "Сарціроўка і пошук", "Структуры даных". Некаторыя з іх даволі складаныя для разумення школьнікаў. У той жа час ёсць і такія раздзелы, як, скажам, "Мадэляванне", што не выклікаюць цяжкасцей у вучняў. У далейшым мы зоймемся распрацоўкай заданняў, якія будуць патрабаваць не столькі ведаў, колькі ўменняў знаходзіць нестандартнае рашэнне. А ўвогуле для паспяховага выступлення на алімпіядзе па інфарматыцы неабходна пастаянна прымяняць на практыцы грунтоўныя тэарэтычныя навыкі і валодаць крэатыўным мысленнем, без чаго бяссільная любая падрыхтоўка.

Асобна трэба сказаць і пра аўтаматызаваную сістэму, якая паспяхова выкарыстоўваецца падчас правядзення спаборніцтваў, бо цалкам выключае ўплыў чалавечага фактара на ацэнку алімпіядных работ. За чатыры гады сістэма, распрацаваная Дзмітрыем Мікалаевічам Насковым, добра сябе зарэкамендавала. Пры гэтым яна пастаянна дапрацоўваецца і ўдасканальваецца.

Так, спецыяльная праграма кадзіруе рашэнні вучняў, якія затым могуць пратэсціраваць сябе. Сістэма самастойна налічвае балы за рэшаныя задачы і на-лежным чынам ацэньвае якасць іх выканання. Разам з тым сістэма выключае верагоднасць недарэчных памылак ва ўдзельнікаў алімпіяды, падказваючы ім, напрыклад, некарэктны фармат выхаднога файла.

Пасля інтэлектуальнага марафону адзін з пераможцаў алімпіяды, вучань гомельскай гімназіі № 56 Генадзь Караткевіч, які выканаў абсалютна ўсе заданні, прызнаўся: "Удзельнічаю ў спаборніцтвах не толькі таму, што люблю рашаць задачы па інфарматыцы, але і змагацца за перамогу. Дух барацьбы прымушае знаходзіцца ў пастаянным разумовым тонусе і імкнуцца да няспыннага самаразвіцця. Ці звяжу далейшае жыццё з праграмаваннем, дакладна не ведаю. Над гэтым пакуль не задумваюся. А што тычыцца ўзроўню складанасці алімпіядных заданняў, то мне яны падаліся дастаткова цяжкімі, але не на столькі, каб іх не рашыць".

Дыпломы першай ступені атрымалі дзевяцікласнік гомельскай гімназіі № 56 Генадзь Караткевіч (настаўнікі У.А.Караткевіч і М.С.Далінскі), адзінаццацікласнік брэсцкай гімназіі № 2 Аляксей Колесаў (настаўнікі В.М.Заверач і І.Н.Басін), адзінаццацікласнік мазырскай гімназіі імя Я.Купалы Яўген Грыцкевіч (настаўнікі А.В.Баруноў і А.А.Дубіна), адзінаццацікласнік гомельскай сярэдняй школы № 61 Ягор Малышаў (настаўнік М.С.Далінскі), адзінаццацікласнік Ліцэя БДУ Павел Каліннікаў (настаўнікі А.І.Лапо і Д.Б.Багданаў), дзевяцікласнік мазырскай гімназіі імя Я.Купалы Адам Бардашэвіч (настаўнікі А.В.Баруноў і ААДубіна), дзесяцікласнік мінскай гімназіі № 29 Тарас Класкоўскі (настаўнікі Ю.І.Багамолаў і Н.Н.Бікбулатаў), адзінаццацікласнік гомельскага ліцэя № 1 Павел Вяруцін (настаўнікі М.С.Далінскі і А.Т.Ахраменка), дзевяцікласнік мазырскай гімназіі імя Я.Купалы Уладзіслаў Сабін (настаўнік А.В.Баруноў), васьмікласнік мазырскай сярэдняй школы № 9 Сяргей Кулік (настаўнік А.В.Баруноў) і адзінаццацікласнік баранавіцкай гімназіі № 5 Максім Пасажэннікаў (настаўніца С.А.Майдабурава). Спецыяльным прызам міністра адукацыі Беларусі быў адзначаны вучань Вельямовіцкай сярэдняй школы Брэсцкага раёна Віталь Руда.

У камандным заліку лепшай аказалася каманда Гомельшчыны (на яе рахунку 7 дыпломаў першай ступені, 6 — другой і 1 — трэцяй). Добрыя вынікі паказала і каманда Брэстчыны — па два дыпломы кожнай з трох ступеняў.

 

НА ЗДЫМКУ: уладальнік дыплома першай ступені, дзевяцікласнік гомельскай гімназіі № 56 Генадзь Караткевіч.

 
Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры