RUS ENG

Цiкавасць да школьнай навукi павышаецца

У канцы лютага на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя праходзіла 14 рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў па астраноміі, біялогіі, інфарматыцы, матэматыцыі i хіміі. Традыцыйна арганізатарамі канферэнцыі выступ i лi Міністэрства адукацыі нашай краіны і Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Школьныя навуковыя даследаванні з кожным годам становяцця ўсё больш папулярнымі. Калі ў 2008 годзе на рэспубліканскую канферэнцыю было заяўлена 314 дакладаў, то сёлета іх было ўжо больш за 450. I ў мінулыя выхадныя члены журы прадметных секцый заслухалі 186 дакладаў юных навукоўцаў з усіх куткоў Беларусі: 37 — на секцыі матэматыкі, 31 — на секцыі інфарматыкі, 30 — на фізічнай секцыі, 27 — на біялагічнай і 37 — на хімічнай. У складзе журы працавалі 46 прадстаўнікоў Белдзяржуніверсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, навуковых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук.

Як адзначылі арганізатары, папулярнасць школьных даследаванняў узрастае дзякуючы рэгіянальным навукова-практычным канферэнцыям, якія праводзяцца на ўзроўні школ, гарадоў, раёнаў і абласцей. Высокім узроўнем арганізацыі вызначаюцца канферэнцыі ў Мінску і Мінскай вобласці. Расце статус навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў і ў Гомельскай вобласці.

Штогод беларускія школьнікі ўдзельнічаюць у розных міжнародных канферэнцыях, у прыватнасці, у Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе, у конкурсе "Матэматыка і праектаванне", у Сахараўскіх чытаннях. Але найбольш значнымі для нас з'яўляюцца Міжнародная канферэнцыя юных вучоных І CYS -2010, якая будзе праходзіць у Інданезіі, Міжнародная канферэнцыя юных вучоных краін Еўрасаюза (пройдзе ў партугальскім Лісабоне) i Сусветны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў (адбудзецца ў Сан-Хасе, ЗША).

"Трэба адзначыць, што менавіта на тры апошнія канферэнцыі ідзе строгі адбор на нашай рэспубліканскай канферэнцыі. Прэтэндэнты на ўдзел у міжнародных канферэнцыях павінны ведаць, што іх рабочая мова — англійская, і адпаведна рыхтавацца да гэтага. Напрыклад, на сёлетняй канферэнцыі членамі журы секцыі па біялогіі былі выяўлены дзве выдатныя работы, якія маглі б годна прадставіць нашу краіну на міжнародным узроўні, але іх аўтары не змаглі прайсці тэсціраванне па англійскай мове. А ўзровень валодання мовай павінен быць вельмі высокі, інакш ты не прадставіш сваю работу, не абароніш яе і не зможаш адказаць на пытанні журы", — заўважыў Барыс Валянцінавіч Задворны, намеснік дэкана факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, намеснік сустаршынь рэспубліканскай канферэнцыі (імі з'яўляюцца К.С.Фарыно, намеснік міністра адукацыі, і П.А.Мандрык, намеснік прарэктара Белдзяржун i верс i тэта).

Тым не менш журы навуковай канферэнцыі школьнікаў вызначыла асноўных кандыдатаў на ўдзел у міжнародных канферэнцыях. Гэта Вольга Шумская, прадстаўніца сталічнай гімназіі № 56, з работай па матэматыцы "Экстрэмальныя ўласцівасці НАК (найменшае агульнае кратнае) і НАД (найбольшыя агульныя дзельнікі)"; Аляксей Іванін, дзесяцікласнік сярэдняй школы № 41 Мінска, таксама з работай па матэматыцы "С homp на дыяграмах Юнга"; Дзмітрый Кабак, вучань 10 класа гімназіі № 6 Мінска, з работай па інфарматыцы "Апаратнае і праграмнае забеспячэнне "разумнага дома".

Тры работы-прэтэндэнты выкананы вучнёўскімі калектывамі. Па матэматыцы - гэта "Пераутварэнне радкоў і табліц" (аўтары - вучні 10 класа гімназіі № 13 Мінска Яўген Бабахін і Аляксандр Еўтуховіч), "Узнаўленне кропак па іх праекцыях" (Аляксандр Некрашэвіч, Міхаіл Хурсевіч, дзесяцікласнікі сярэдняй школы № 41 Мінска), і па інфарматыцы — "Праграмаванне плотэра ў папярных каардынатах" (Алег Дзярдзей, Вадзім Александровіч, Павел Белік. вучнi 11' класа сярэд няй школы № 132 Мінска). Усе прэтэндэнты (за выключэннем Яўгена Бабахіна і Аляксандра Еўтуховіча, якія сталі ўладальнікамі дыпломаў другой ступені) атрымалі дыпломы першай ступені. Яшчэ ў матэматычнай секцыі дыплом першай ступені атрымаў дзевяцікласнік гімназіі № 71 Гомеля Вячаслаў Мурашка за даследаванне "Антыпростыя лікі".

Акрамя таго, у секцыі "Астраномія" дыпломамі першай ступені былі ўзнагароджаны Галіна Алуф, вучаніца 11 класа гімназіі № 29 Мінска, за даследаванне "Сонца: зорка жыцця або смерці", і сямікласнікі сярэдняй школы № 203 сталіцы Елізар Кандрашоў, Дзмітрый Бандаровіч, Арсенцій Санец за работу "Гiпотэза ўзнікнення каметных ядраў".

У секцыі "Біялогія" лепшымі сталі юныя барысаўчане Аляксандр Тамашэўскі і Яўген Панкавец, вучні 9 класа. Яны прадстаўлялі вынікі свайго даследавання на тэму "Уздзеянне лясных дарог на экасістэму лесу". У гэтай жа секцыі дыплом першай ступені атрымаў і дзесяцікласнік ліцэя БНТУ Мінска Сяргей Пансевіч за работу "Узаемадзеянне i енау цяжкiх металлау са структурнымі біяпалімерамі пладовых цел грыба вешанкі звычайнай".

Члены журы секцыі па хіміі лепшымі вызначылі наступныя работы: "Раскладанне пераксіду вадароду пад уздзеяннем каталазы бульбы" Мікіты Фірагі, вучня 10 класа Зембінскай сярэдняй школы Барысаўскага раёна, і "Даследаванне магчымасці прымянення хларафілу і яго вытворных у практычных мэтах", аўтарам якой стаў Андрэй Казлоўскі, дзевяцікласнік гімназіі № 2 Салігорска.

Лепшымі даследаваннямі ў секцыі "Фізіка" былі прызнаны "Іскравы электрычны разрад паміж кроплямі праводзячай вадкасці і ў вадкіх дыэлектрыках" Андрэя Белашова, вучня 9 класа гімназіі Фаніпаля, і "Флікер" Алесі Праліска, Мікалая Багамякова, вучняў 10 класа сярэдняй школы № 1 Дружнага.

У выніку па колькасці атрыманых дыпломаў першай стала Мінская вобласць, прадстаўнікі якой заваявалі 28 дыпломаў. Другі вынік паказалі юныя навукоўцы сталіцы. У горадзе за-сталіся 27 дыпломаў. Восем дыпломаў заваявалі прадстаўнікі Віцебшчыны, шэсць — Гомельшчыны. Тры дыпломы ў Ліцэя БДУ. Трыма дыпломамі былі ўзнагароджаны вучні сельскай мясцовасці. Усяго было ўручана 87 дыпломаў рознай вартасці і 21 пахвальны водзыў.

Традыцыйна ў рэспубліканскай канферэнцыі прымалі ўдзел школьнікі лабараторыі бесперапыннай матэматычнай адукацыі Санкт-Пецярбурга, якія заваявалі 5 дыпломаў. I, як адзначылі на канферэнцыі, прадстаўленыя работы піцерскіх юных даследчыкаў вызначаліся сур'ёзнай тэматыкай і характарам даследавання. У прыватнасці, яны прадстаўлялі такія работы, як "Спецыяльныя паўгрупы Рыса-Сушкевіча", "Узмацненне ўмовы Хардзі на выпадак радоў ад дзвюх пераменных", "Аб характарызацыі кропак піка". Як заўважыў Б.В. Задворны, школьн i к i Санкт-Пецярбурга займаюцца па такіх вучэбных праграмах, якія даюць магчымасць вывучаць элементы вышэйшай матэматыкі ўжо ў дзявятым класе, і іх работы арыентаваны на міжнародны ўзровень. Але, разамз тым, працы беларускіх старшакласнікаў, адзначаныя дыпломамі першай ступені, не ўступаюць даследаванням школьнікаў Санкт-Пецярбурга.

Арганізіатары адзначылі, што ўзросшы колькасны паказчык рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў пакуль не дае падстаў гаварыць пра павышэнне якасці прадстаўляемых школьных даследаванняў. "Па-ранейшаму нам дасылаюць шмат работ рэфератыўнага, агляднага характару. Мы працуем у адкрытым рэжыме і заўсёды гатовы да супрацоўніцтва з настаўнікамі. У нас можна пракансультавацца па тэматыцы даследаванняў. Разам з тым, з вялікай колькасці работ заўсёды больш шансаў выбраць самыя сур'ёзныя і дастойныя.

Акпамя таго, усе часцей у ролі кіраўнікоў даследаванняў школьнікаў выступаюць студэнты ВНУ. Найбольш актыўнымі ў гэтым плане з'яўляюцца БДУ і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны. Неабходна расцэньваць гэты момант як вялікі рэзэрв развіцця і забеспячэння пераемнасці ў навуковым напрамку працы са школьнікамі, як важны элемент у падрыхтоўцы нашых будучых навукоўцаў", — адзначыў Барыс Валянцінавіч.

Ужо вызначаны папярэднія тэрміны правядзення наступнай рэспубліканскай канферэнцыі. Гэта канец лютага 2011 года. Але ўжо цяпер арганізатары звяртаюцца да будучых удзельнікаў з просьбай, каб яны стараліся своечасова дасылаць работы. Сёлета ў некаторых рэгіёнах абласныя і гарадскія канферэнцыі праводзіліся пазней канчатковага тэрміну падачы заявак на рэспубліку. Дазвалялася даклады дасылаць паралельна і на рэгіянапьную, і на рэспубліканскую канферэнцыі, але так рабілі не ўсе. У сувязі з гэтым мяркуецца, што ў наступным годзе будзе ўведзена электронная рэгістрацыя, якая дазволіць сфарміраваць паўнацэнную базу ўдзельнікаў рэспубліканскай канферэнцыі і ўпарадкаваць сістэму падачы заявак.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры