RUS ENG

Каманда БДУ увайшла у дваццатку лепшых каманд свету

Заняушы 14 месца у фінальных спаборніцтвах чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў, што прайшлі ў кітайскім Харбiне, каманда БДУ прадэманстравала вельмі высокі ўзровень беларускай школы праграмавання.

    

Даведка

Камандныя спаборніцтвы па праграмаванні маюць высокі статус і прыцягваюць увагу студэнтаў з усяго свету, якія спецыялізуюцца ў галіне высокіх тэхналогій. Беларускія студэнты пачалі ўдзельнічаць у гэтых спаборніцтвах з сярэдзіны 1990-х гадоў.

Выдатныя вынікі каманд Белдзяржуніверсітэта, а таксама іншых айчынных ВНУ былі станоўча ацэнены аргкамітэтам чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў, і ў 1998 годзе БДУ атрымаў сертыфікат універсітэта-арганізатара спаборніцтваў Заходняга рэгіёна. 3 таго часу на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ штогод ладзіцца чвэрцьфінал чэмпіянату, дзе змагаюцца ўніверсітэцкія каманды Беларусі, краін Балтыі і Калінінградскай вобласці Расіі. Па выніках гэтых спаборніцтваў 12 каманд атрымліваюць пуцёўкі ў паўфінал, які праходзіць на базе Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фінальныя спаборніцтвы адбываюцца ў розных краінах. Так, у наступным годзе лепшыя каманды свету збяруцца ў Каіры.

Доўгі шлях да фіналу

Каманда БДУ адзіная з нашай краіны спаборнічала ў фінале сусветнага першынства, і ў Харбіне гонар універсітэта абаранялі выхаванцы факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Аляксей Толсцікаў (аспірант), Аляксей Лобанаў (5 курс) і Дзмітрый Багданаў (1 курс). Каб трапіць у фінал, гэтым маладым людзям прыйшлося атрымаць цэлы шэраг перамог на розных этапах.

Для ўдзелу ў чэмпіянаце на пачатку навучальнага года стартавалі больш як 7000 каманд з амаль дзвюх тысяч універсітэтаў 82 краін свету. Потым яны бралі ўдзел у чвэрцьфінальных і паўфінальных спаборніцтвах, а ў фінал выйшлі наймацнейшыя каманды з кожнага рэгіёна.

Так, камандзе БДУ ўдалося ўвайсці ў лік дванаццаці пераможцаў у чвэрцьфінале, у якім удзельнічалі больш як 40 каманд, а таксама трапіць у дзясятку пераможцаў паўфіналу, дзе спаборнічалі больш за 200 каманд. У выніку такога складанага адбору ва ўсім свеце ў фінал выйшлі 103 каманды (найбольшае прадстаўніцтва было ў ЗША — 21 каманда, у Кітая — 20 і ў Расіі —11).

Трэба сказаць, што наш рэгіён лічыцца самым моцным у свеце — гэта ўся постсавецкая прастора. I тыя каманды, што выйшлі ў фінап з нашага рэгіёна, па выніках спаборніцтва займаюць верхнія радкі турнірнай табліцы. Гэта значыць, што не толькі высокае месца каманды БДУ, а і сам удзел у фінальных спаборніцтвах у такой складанай барацьбе каштуе многага.

Белдзяржуніверсітэт удзельнічае ў чэмпіянаце свету па праграмаванні сярод студэнтаў ужо 12 гадоў, і сёлета яго каманда выйшла ў фінал дзясяты раз. (На самай справе, каманд было тры, аднак па правілах спаборніцтваў з кожнага ўніверсітэта на фінальныя спаборніцтвы можа паехаць толькі адна каманда.)

Такім чынам, 10 гадоў у фінале — гэта важнае дасягненне факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, паказчык сістэмнай работы і прыкмета стабільнасці. Студэнты ФПМ масава ўдзельнічаюць у першым этапе спаборніцтваў, і, што вельмі важна, кожны год некалькі каманд дэманструюць свой высокі ўзровень і выходзяць у фінал. Сёння толькі самыя моцныя ўніверсітэты могуць пахваліцца такім вынікам.

Важна ўмець працаваць у камандзе

Цікава, што каманда, якая прадстаўляла БДУ ў фінале чэмпіянату, існуе ў цяперашнім складзе толькі з верасня. Аляксей Толсцікаў і Аляксей Лобанаў працуюць разам ужо тры гады, разумеюць адзін аднаго з паўслова, а вось першакурснік Дзмітрый Багданаў падключыўся да іх на пачатку навучальнага года. Аднак спрацаваліся хлопцы хутка. У такім відзе спаборніцтваў, як каманднае праграмаванне, мала быць разумным чалавекам, трэба яшчэ ўмець працаваць у камандзе і быць натрэніраваным на згаданы від дзейнасці. Таму студэнты адразу, як толькі вызначыліся з тым, што яны — каманда, пачалі падрыхтоўку да спаборніцтваў. Іх графік быў вельмі напружаным. Так, перад фіналам, нягледзячы на тое, што ішла сесія і даводзілася рыхтавацца да экзаменаў, юнакі праводзілі тры пяцігадзінныя трэніроўкі на тыдзень.

"На фінальных спаборніцтвах кожнай камандзе было прапанавана 11 тэкставых заданняў з самых розных галін, — расказвае кіраўнік каманды, загадчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі прафесар Уладзімір Міхайлавіч Котаў. — Перш чым прыступіць да працы, неабходна было фармалізаваць задачу і ўжо потым пабудаваць алгарытм яе рашэння, запраграмаваць і накіраваць праграму на сервер, дзе адбываецца яе аўтаматычнае тэсціраванне. Кожная задача магла рашацца рознымі спосабамі, і важна не тое, які спосаб рашэння выбірала каманда, а тое, каб на ўсіх тэстах праграма выдала правільны адказ. За памылковыя вынікі камандам налічваліся штрафныя хвіліны".

Камандзе даецца адзін камп'ютар, а таму на вынік значна ўплывае зладжанасць у рабоце і дакладнае размеркаванне роляў. Важна выбраць са спіса найбольш прыдатныя для рашэння задачы, размеркаваць іх паслядоўнасць і вызначыць дзеянні кожнага члена каманды.

"Старт у нас быў адрэпеціраваны да дробязей, — расказвае Дзмітрый Багданаў. — Я "ўбіваю" шаблоны і настройваю машыну. У гэты час мае сябры па камандзе выбіраюць першую задачу. Я ўступаю месца за камп'ютарам, Аляксей хуценька ўводзіць праграму, і аказваецца, што мы першыя, хто прапанаваў правільнае рашэнне задачы".

Фінальныя спаборніцтвы доўжацца 5 гадзін, і тут вялікае значэнне маюць правільна выбраныя стратэгія і тактыка. "Сустракаюцца такія задачы, якія адразу ведаеш, ж рашаць, — гаворыць капітан каманды Аляксеі Толсцікаў. — Трэба толькі напісаць праграму і здаць яе на праверку. Але здараецца, што рашэнне з'яўляецца ў працэсе абмеркавання, прапанрўваюцца роэныя ідэі і падыходы. Тады той, хтосадзіцца пісаць праграму, сам выбірае ідэю, якую ён будзе рэалізоўваць. Хаця звычайна карэктнасць алгарытму і правільнасць падыходу правяраюцца да таго, як пішацца праграма".

Падчас спаборніцтваў кожная каманда бачыць на маніторы, што ўжо зрабілі іншыя, таму заўсёды можа ацаніць сваё месца ў агульным рэйтынгу. Тут дзейнічае моцная канкурэнцыя, і вельмі важна правільна настроіцца на гэты шматгадзінны марафон.

"Усе каманды знаходзяцца ў адной вялікай зале, і можна назіраць, як яны працуюць, — расказвае дэкан факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Павел Аляксеевіч Мандрык. — Некаторыя ў ходзе спаборніцтваў не супраць перакусіць, хтосьці прыслухоўваецца, што там абмяркоўваюць за суседнім сталом... А вось прафесійныя каманды бачна адразу: яны працуюць вельмі зладжана і сканцэнтравана. Наша каманда працавала прафесійна".

На жаль, ёй не хапіла зусім трошкі, каб трапіць у лік пераможцаў. Трынаццаць каманд, якія рашы-лі 6 і 7 задач з прапанаваных адзінаццаці, атрымалі медалі. Беларускія студэнты не паспелі рашыць шостую задачу і спыніліся ўсяго ў адным кроку ад п'едэстала. Праўда, і яны атрымалі ўзнагароду ад арганізатараў спаборніцтваў, бо апярэдзілі ўсіх у рашэнні першай фінальнай задачы і задалі тон усёй інтэлектуальнай гонцы.

Урокi Харбіна

Такім чынам, чатырнаццатае месца, якое заняла каманда БДУ сярод больш як ста каманд свету, — вынік выдатны, можна сказаць, трэці па значнасці за той перыяд, калі ўніверсітэт пачаў удзельнічаць у чэмпіянаце свету па праграмаванні. Больш значны поспех быў толькі на фінальных спаборніцтвах 2004 года ў Чэхіі, адкуль студэнты БДУ прывезлі залаты медаль, і ў 2008 годзе ў Канадзе, дзе яны заваявалі "бронзу".

"Чатырнаццатым месцам мы ў цэлым задаволены, —: расказвае Аляксей Толсцікаў. — Адзінае, крыху не дацягнулі да медаля... Хаця так могуць сказаць многія каманды, якім не хапіла адной задачы".

Адметна, што па выніках фіналу былі названы чэмпіёны розных кантынентаў. Так, чэмпіёнам свету і чэмпіёнам Азіі стала каманда ўніверсітэта Шанхая, чэмпіёнам Еўропы — каманда Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (гэтыя каманды рашылі па 7 задач і атрымалі залатыя медалі), чэмпіёнам Паўднёвай Амерыкі — каманда ўніверсітэта Пернамбука, а Паўночнай Амерыкі — каманда Стэнфардскага ўніверсітэта (рашылі па пяць задач і засталіся без медалёў). Чэмпіёнам Афрыкі і Бліжняга Усходу стала каманда Брытанскага ўніверсітэта Егіпта, а чэмпіёнам Акіяніі — каманда ўніверсітэта Заходняй Аўстраліі (рашылі не больш за тры задачы).

Цікава, што каманды, якія рашылі тры задачы і менш, не ўносяцца ў турнірную табліцу, а пазначаюцца як ганаровыя ўдзельнікі спаборніцтваў. I ёсць сярод іх тыя, што не рашылі ніводнай задачы. Гэта яшчэ раз пацвярджае высокую складанасць фінальных спаборніцтваў чэмпіянату.

Вось меркаванне капітана адной з каманд Паўднёвай Амерыкі, якая зацікаўлена ў тым, каб арганізатары ўсё ж абвяшчалі поўныя вынікі спаборніцтваў. "Мы з вялікай цяжкасцю рашылі тры задачы, — сказаў ён, — а ў выніку аказапіся ў ліку ганаровых удзельнікаў побач з тымі, хто не рашыў нічога". Гэта значыць, што лідары паўднёваамерыканскага кантынента лічацьдля сябе пачэсным рашыць нават тры заданні на такіх спаборніцтвах.

Аднак арганізатары не жадаюць абвяшчаць каманды, якія рашылі адну ці ўвогуле не рашылі ніводнай задачы. Мяркуецца, што ўсе каманды незалежна ад выніку павінны ганарыцца тым, што змаглі прабіцца ў фінал і прыняць удзел у такіх прэстыжных спаборніцтвах. Яны атрымліваюць пахвапьны водгук і маюць гонар знаходзіцца побач з камандамі лепшых універсітэтаў.

Будуць новыя каманды

На жаль, каманда БДУ, якая толькі што вярнулася з Харбіна, у цяперашнім складзе ўжо перастае існаваць. Аляксей Толсцікаў плануе перайсці на трэнерскую работу і рыхтаваць каманду БДУ да спаборніцтваў. "Усё, што ведаю, пастараюся перадаць студэнтам, — гаворыць Аляксей,— каб яны ў будучыні, калі трапяць у фінал, маглі выступіць лепш, чым мы".

Аляксей Лобанаў зараз піша дыпломную работу і таксама збіраецца стаць трэнерам. Дзмітрый Багданаў будзе збіраць сваю каманду, але, як паказвае вопыт, "стрэліць" яна можа толькі праз некалькі гадоў. "Урокі Харбіна вельмі спецыфічныя, — гаворыць Дзмітрый. — Яны тычацца таго, як трэба рашаць задачы на падобных спаборніцтвах. Многія рэкамендацыі былі відавочны яшчэ да спаборніцтваў, але пасля іх яны жалезна ўмацаваліся ў памяці".

Зрэшты, як мінімум дзве каманды фінальнага ўзроўню на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі ўжо ёсць. Яны паказваюць стабільна высокія вынікі на працягу доўгага часу на чвэрцьфінальных і паўфінальных спаборніцтвах, у інтэрнэт-спаборніцтвах. Таму ёсць надзея, што і ў наступным годзе каманда БДУ будзе зноў выстулаць уфінале.

"На чэмпіянат свету па праграмаванні адкрыта дарога камандам усіх беларускіх ВНУ, — гаворыць Павел Аляксеевіч Мандрык. — Усюды ёсць таленавітыя студэнты, і ім таксама трэба браць удзел у гэтым цікавым спаборніцтве. На жаль, дагэтуль, акрамя каманды БДУ, беларусы ў фінал не траплялі. А між тым у фінал могуць прабіцца і паехаць некалькі каманд з адной краіны".

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры