RUS ENG

Беларускія студэнты і школьнікі паказваюць найлепшыя вынікі

У Мiнску завяршылiся XII чвэрцьфiнальныя спаборніцтвы Заходняга рэгіена каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў. Іх вынікам стала пераканаучая перамога каманд Беларускага дзяржаунага унiвесiтэта, якiя занялi чатыры першыя месцы.

Для ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах было зарэгістравана 48 каманд з 21 універсітэта Беларусі, Літвы, Латвіі і Калінінградскай вобласці Расіі. Так, па 4 каманды прадставілі ўніверсітэты Эстоніі, Латвіі і Калінінграда, 8 каманд — універсітэты Літвы і 29 каманд былі з вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, 6 з якіх — з Белдзяржуніверсітэта.

Склад каманд быў даволі прадстаўнічы. У іх уваходзілі пераможцы адборачных спаборніцтваў сваіх ВНУ і рэгіёнаў, а сярод удзельнікаў ад БДУ, напрыклад, — пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па інфарматыцы і матэматыцы розных гадоў, чвэрцьфінальных і паўфінальных спаборніцтваў студэнцкага каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні. Капітанам адной з каманд з'яўляецца Аляксей Толсцікаў, дыпламант міжнароднага конкурсу праграмістаў-прафесіяналаў Google Code Jam 2008. У гэтай жа камандэе — уладальнік залатога медаля Міжнароднай алімпіяды школьнікаў па інфаpматыцы 2009 года Дзмітрый Багданаў і ўладальнік бронзавага медаля гэтай жа алімпіяды 2005 года Аляксей Лобанаў. I варта адзначыць, што для каманд, якія прадстаўлялі беларускія ўніверсітэты, гэтыя спаборніцтвы маюць статус Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні.

Спаборніцтвы прадугледжвалі праектаванне алгарытмаў і праграм на мовах праграмавання высокага ўзроўню, і згодна з патрабаваннямі ўсе задачы былі дадзены на англійскай мове. Кожная каманда, якая скпадалася з трох чалавек, атрымлівала на 5 гадзін адзін камп'ютар і павінна была рашыць як мага больш задач з прапанаванага спіса. У выніку перамогу атрымлівала тая каманда, якая рашыла найбольшую колькасць задач за найменшы час.

Тэсціраванне студэнцкіх праграм праводзілася аўтаматызаванай сістэмай у рэальным часе. Пратакол спаборніцтваў, які адлюстроўваў ход праверкі рашэнняў і мяняуся кожную хвіліну, трансліравауся на вялiкiх праекцыйных экранах у холе галоунага корпуса і на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

Такім чынам, па выніках чвэрцьфіналу першыя чатыры месцы занялі каманды БДУ, за імі размясціліся каманды БДУІР, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Канта (Калінiнград), дзве каманды Латвійскага ўніверсітэта. Замкнула дзясятку пераможцаў пятая каманда БДУ, на 11-м і 12-м месцах — каманды Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) і Тэхнічнага ўніверсітэта з Каўнаса (Літва).

Пра вьсокі ўзровень беларускіх удзельнікаў сведчыць той факт, што ў чвэрцьфінальных спаборніцтвах па-за конкурсам браў удзел вучань 9 класа гомельскай гімназй № 56 Генадзь Караткевіч. Абсалютны чэмпіён свету (пераможца XXI Міжнароднай алімпіяды школьнікаў па інфарматыцы, якая прайшла летам у Балгарыі), Генадзь і ў Мінску паказаў выдатныя вынікі. Ён рашыў такую ж колькасць задач, што і студэнты, прычым нават за меншы прамежак часу.

Пераможцы чвэрцьфіналу атрымалі права ўдзельнічаць у паўфінальных спаборніцтвах, што пройдуць у лістападзе ў Санкт-Пецярбургу. У адпаведнасці з квотай камандам Заходняга рэгіёна для ўдзелу ў паўфінале ў гэтым сезоне выдзелена 14 месцаў. Па рашэнні міжнароднага аргкамітэта чэмпіянату свету, ад аднаго ўніверсітэта на паўфінальныя спаборніцтвы могуць паехаць не больш за дзве каманды. Аднак для БДУ зроблена выключэнне: ён можа прадставіць тры каманды.

Такім чынам, ад Заходняга рэгіёна на паўфінал паедуць тры каманды ад БДУ, па дзве каманды ад БДУІР, Латвійскага ўніверсітэта, Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Канта (Калінінград) і Тартускага ўніверсітэта (Эстонія), а таксама каманды ГДУ імя Ф.Скарыны, Тэхнічнага ўніверсітэта з Каўнаса (Літва) і Вільнюскага ўніверсітэта. Разам з наймацнейшымі камандамі ўніверсітэтаў Расіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і інш. (усяго каля 200 каманд) яны будуць змагацца за права выхаду ў фінал каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў, які адбудзецца на пачатку наступнага года ў горадзе Харбін (Кітай). I згодна з правіламі на фінальныя спаборніцтвы можа паехаць толькі адна каманда ад універсітэта.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры