RUS ENG

Калi перамога становiцца звычкай…

Напрыканцы ліпеня ў Будапешце прайшла XVI Міжнародная студэнцкая матэматычная алімпіяда (ІМС). Нашу краіну, як заўсёды, на ёй прадстаўлялі студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта і, як заўсёды, паказалі вельмі высокія вынікі. Іншага ад іх і не чакалі. Перамогі на ІМС сталі звычкай і добрай традыцыяй для інтэлектуалаў з БДУ. Вопыт паказвае, што міжнародныя алімпіяды — гэта прамы шлях у навуку. Многія выпускнікі універсітэта, якія яшчэ некалькі гадоў назад выступалі за універсітэцкую зборную, сталі вучонымі. Сёння іх імёны вядомыя ў матэматычных колах: Іван Лосеў, Нікіта Селінгер, Аляксандр Усніч. Магчыма, сёлетніх медалістаў ІМС таксама чакае вялікая будучыня ў навуцы.

Пра вынікі Міжнароднай студэнцкай матэматычнай алімпіяды мы гутарым з намеснікам дэкана факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Д.Ф.Базылевым.

— Дзмітрый Фёдаравіч, вы ўжо некалькі гадоў запар суправаджаеце каманду свайго універсітэта на ІМС. Раскажыце, калі ласка, пра апошнюю алімпіяду. Чым яна адрознівалася ад папярэдніх, што запомнілася? I галоўнае — пракаменціруйце вынікі беларускіх студэнтаў.

— У гэтым годзе алімпіяда была як ніколі маштабнай — 350 студэнтаў з 75 універсітэтаў і 35 краін. Наш вынік — тры залатыя і тры сярэбраныя медалі — вельмі нядрэнна выглядае на фоне паказчыкаў большасці ўдзельнікаў. У гэтай алімпіядзе важныя індывідуальныя вынікі, але для інтарэсу заўсёды вызначаецца і універсітэт-пераможца, камандны рэйтынг. Сёлета лідэрам стаў Кіеўскі універсітэт, добра выступілі каманды з Польшчы і Венгрыі.

Між іншым, двое ўдзельнікаў каманды БДУ, Іван Блізнец і Руслан Максімаў, у мінулым годзе былі залатымі медалістамі ІМС, і сёлета яны пацвердзілі свой вынік.

— Ці правільна, што на міжнародную алімпіяду дзяць адны і тыя ж студэнты?

— Гэта не зусім так. Сёлета ў камандзе чатыры новыя ўдзельнікі. Прычым мы не пабаяліся ўзяць двух студэнтаў першага курса, і не памыліліся: з іх абодва — і Міхаіл Глушчанка, і Дзяніс Пірштук — заваявалі "серабро". I гэта пры тым, што задачы на алімпіядзе прапануюцца аднолькавыя для ўсіх, незалежнаэд курса. Я лічу гэта вельмі высокім вынікам для першакурснікаў.

— За ўвесь час удзелу ў ІМС каманда БДУдвойчы станавілася абсалютным лідэрам. Скажыце, напярэдадні алімпіяды перад студэнтамі ставіцца такая амбіцыйная мэта, якдасягнвнне найвышэйшага выніку?

— Мяркую, студэнты самі ставяць перад сабойтакіямэты.

— Якія задачы аказаліся складанымі для беларускіх студэнтаў? Напэўна, пасля алімпіяды вы праводзіце нешта накшталт работы над памылкамі?

— Як правіла, калі нашы студэнты і не рашаюць нейкія задачы, то гэта задачы, з якімі не спраўляецца пераважная большасць удзельнікаў алімпіяды. Усяго на ІМС прапануецца 10 задач рознай ступені складанасці — аддаволі простых да вельмі складаных. 3 апошнімі спраўляюцца адзінкі, але менавіта за кошт такой дыферэнцыяцыі заданняў і магчыма ранжыраванне студэнтаў. Адразу пасля завяршэння алімпіяды ўсе ўдзельнікі атрымліваюць раздрукоўкі сваіх работ і могуць прааналізаваць памылкі, паспрабаваць рашыць разам тое, што не атрымалася паасобку. Алімпіядныя заданні за ўсе мінулыя гады, у тым ліку і сёлетнія, абнародуюцца на афіцыйным сайце ІМС. Педагогі, якія працуюць са студэнтамі на працягу вучэбнага года, прапануюць ім гэтыя задачы. Дарэчы, выкладчыкі ведаюць усе слабыя месцы ў падрыхтоўцы —. ці то тэорыя графаў, ці то вектарная алгебра, ці то дыферэнцыяльныя ўраўненні — і робяць усё, каб іх ліквідаваць.

— Хто складае такія неймаверна складаныя задачы?

— Састаўленнем задач займаюцца кіраўнікі каманд. Непасрэдна напярэдадні алімпіяды ідзе тайнае абмеркаванне нейкай агульнай базы заданняў і з яе выбіраецца 10

задач. Напрыклад, у мінулым годзе дзве задачы, якія студэнты рашалі на міжнароднай алімпіядзе, склаў я. Калі мы разам са студэнтамі аналізавалі вынікі, аказалася, што не ўсе з іх рашылі адразу абедзве задачы. Натуральна, яны не ведалі, што я іх аўтар, а даведаліся аб гэтым толькі тады, калі мы вярталіся з ІМС. Для складальнікаў гэта не толькі пытанне этыкі. У практыцы міжнароднай алімпіяды было некалькі выпадкаў, калі з-за ўцечкі інфармацыі аб заданнях каман-ды былі дыскваліфікаваны. Такі прынцып узяты за аснову і на школьных алімпіядах: заданні распрацоўваюць кіраўнікі каманд, вопытныя настаўнікі, якія вымушаны строга прытрымлівацца такой этыкі.

— Як студэнту-матэматыку трапіць на Міжнародную матэматычную алімпіяду? Трэба прайсці жорсткі конкурс?

— Адбор праходзіць шляхам Рэспубліканскай студэнцкай матэматычнай алімпіяды. Яна выяўляе самых моцных матэматыкаў з усёй рэспублікі. Так атрымліваецца, што ў шэрагу лепшыхаказваюцца студэнты нашага універсітэта — звычайна менавіта яны заваёўваюць на рэспубліцы пераважную большасць дыпломаў I і II ступені. Затым праводзяцца зборы, дзе пераможцам алімпіяды прапануюцца тэсты, і па выніках фарміруецца міжнародная зборная. Некалькі гадоў назад у ІМС удзельнічала каманда Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Рэспубліканская алімпіяда праводзіцца ў дзвюх падгрупах: першую складаюць класічныя і педагагічныя універсітэты, а другую - усе астатнія (тэхнічныя, профільныя), і для іх прадугледжаны заданні рознага ўзроўню. Студэнты, якія выступаюць у першай падгрупе, валодаюць больш глыбокімі ведамі па матэматыцы. Таму ў нашай краіне лічыцца мэтазгодным адпраўляць на міжнародную алімпіяду студэнтаў класічных універсітэтаў, і я з гэтым абсалютна згодзен. Магу дапусціць, што лепшыя студэнты тэхнічнай ВНУ маглі б нават не зразумець умовы задач, якія прапануюцца на міжнароднай алімпіядзе, — настолькі высокі іх узровень. Трэба дадаць, што заданні падаюцца на англійскай мове і адказы трэба выкласці таксама па-англійску — гэта адно з галоўных патрабаванняў. На ІМС ніхто не пытаецца, які універсітэт вы прадстаўля-еце — тэхнічны, педагагічны ці іншы, няма раздзялення і па курсах. Усім прапануюцца адзіныя і вельмі складаныя заданні.

— У чым асаблівасці сістэмы падрыхтоўкі інтэлектуалаў уБДУ?

— У Белдзяржуніверсітэце для студэнтаў-матэматыкаў, арыентаваных на ўдзел у алімпіядах, на працягу года выкладаецца спецкурс па рашэнні алімпіядных задач. Неацэнная заслуга тут належыць выкладчыку, які можа аб'яднаць вакол сябе маладых інтэлектуалаў. Юрый Барысавіч Сыраід, дацэнт факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, ужо шмат гадоў вядзе названы спецкурс у студэнтаў і з'яўляецца трэнерам сёлетніх пераможцаў ІМС. Але хачу падкрэсліць, што без самападрыхтоўкі гэты спецкурс мала чым дапаможа, хутчэй, ён выступае ў якасці каталізатара адукацыі — дапамагае таленавітым студэнтам раскрыцца, скарэкціраваць навуковы светапогляд. У першую чаргу патрэбна моцнае жаданне саміх маладых людзей шмат працаваць і рухацца ў тым напрамку, які ім прапануюць.

— Чаму іншым ВНУ не ўдаецца дасягнуць такіх вынікаў?

— Не забывайце, што на матэматычныя факультэты Белдзяржуніверсітэта паступаюць лепшыя выпускнікі школ, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных школьных алімпіяд па матэматыцы і інфарматыцы. Дарэчы, шмат такіх школьнікаў паступіла і ў гэтым годзе — значыць, будзе каму выступаць на студэнцкіх спаборніцтвах. Чаму яны выбіраюць факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і механіка-матэматычны факультэты БДУ, мяркую, тлумачыць не трэба.

Студэнтаў, якія сёлета заваявапі ўзнагароды на ІМС я ведаю яшчэ па школьных алімпіядах — я пастаянна працую ў журы на рэс публіканскай алімпіядзе па матэматыцы, некалькі гадоў з'яўляюся старшынёй журы на Мінскай абласной алімпіядзе. Гэта характэрна для нашых пераможцаў: i х школьныя дасягненні, перамогі на рэспубліканскіх і міжнародных матэматычных спаборніцтвах маюць працяг у студэнцкія гады, у ВНУ іх патэнцыял развіваецца далей дзякуючы паглыбленаму вывучэнню матэматыкі і мэтанакіраванай падрыхтоўцы. Ва універсітэце яны выходзяць на якасна новы ўзровень.

3 іншага боку, выкладчыкі ВНУ, прычым не толькі Белдзяржуніверсітэта і не толькі матэматыкі, працуюць у якасці трэнераў з адоранымі школьнікамі, ліцэістамі, гімназістамі. Нашы педагогі, напрыклад, працуюць у Ліцэі БДУ — а гэта, як вы ведаеце, "кузня" пераможцаў алімпіяд.

— Скажыце, Дзмітрый Фёдаравіч, а адоранай моладзі патрэбна толькі прадметная падрыхтоўка ці яшчэ і псіхалагічная падтрымка? Усё ж такі ўдзельнікі арыентуюцца на вышэйшыя дасягненні, і, напэўна, разумовае напружанне дасягае найвышэйшай кропкі. Ці працуюць на ІМС, напрыклад, псіхолагі?

— На міжнароднай алімпіядзе асаблівая атмасфера, але не нервовая, а, хутчэй,

дзелавая. Удзельнікі настроены па-баявому, яны ведаюць, што вельмі шмат вывучылі, рашылі вялікую колькасць задач, таму ўпэўнены ў сабе і гатовы да сумленнай барацьбы і перамогі. Безумоўна, упэўненасці дабаўляе і вопыт удзелу ў міжнародных алімпіядах і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

— Такім вопытам ужо можна ідзяліцца. Наколькі я ведаю, на рэспубліканскай алімпіядзе па інфарматыцы кожны год працуюць студэнты ФПМІ - распрацоўваюць заданні і праграмы праверкі, дапамагаюць у арганізацыі. А вашы студэнты яшчэ не выходзяць на "настаўніцкі"ўзровень?

— Адзін з удзельнікаў сёлетняй каманды, сярэбраны медаліст Міхаіл Глушчанка — яшчэ толькі вылускнік 1-га курса, але ў гэтым годзе ён падрыхтаваў каманду школьнікаў для ўдзелу ў Міжнародным турніры юных матэматыкаў, які праходзіў у Францыі літаральна напярэдадні Міжнароднай студэнцкай матэматычнай алімпіяды. I вынік выдатны! На турніры каманда Беларусі падзяліла 1 месца з камандай французскіх школьнікаў.

"Золата" з ІМС-2009 прывезлі Рус-лан Максімаў, студэнт факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматы-кі БДУ, Уладзімір Ягораў і Іван Блізнец, студэнты механіка-матэматычнага фа-культэта. Сярэбраныя медалі атрымалі Міхаіл Карпук з ММФ, Дзяніс Пірштук і Міхаіл Глушчанка з ФПМІ.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры