RUS ENG

Нашы юныя матэматыкi у дзесятцы лепшых каманд свету

Адзін залаты, чатыры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі — такі вынік удзелу юных матэматыкаў з Беларусі ў 50-й юбілейнай міжнароднай матэматычнай алімпіядзе. Алімпіяда праходзіла з 10 па 22 ліпеня ў Брэмене (Германія), у ёй бралі ўдзел школьнікі са 104 краін свету.

Нашу краіну ў гэтым інтэлектуальным спаборніцтве прадстаўляла каманда з шасці школьнікаў. Вельмі радасна і прыемна паведаміць, што ўсе яны годна справіліся з вельмі складанымі алімпіяднымі заданнямі і сталі пераможцамі. Так, залатым медалём быў узнагароджаны Арцём Тоесцеў, выпускнік Ліцэя БДУ, сярэбраныя медалі атрымалі Святлана Аўчыннікава, выпускніцатімназіі № 8 Віцебска, Аляксей Вайдзялевіч, выпускнік гімназіі № 29 Мінска, Паліна Худзякова, вучаніца сярэдняй школы № 41 Мінска, Сяргей Даўгаль, вучань гімназіі № 8 Віцебска, а бронзавы медаль заваяваў выпускнік гімназіі № 1 Рэчыцы Арцём Говараў.

Міжнародная матэматычная алімпіяда — самая старэйшая з усіх міжнародных алімпіяд і самая шматколькасная. 3 нагоды яе 50-гадовага юбілею была выдадзена кніжка "50 гадоў Міжнародных матэматычных алімпіяд", а на адкрыццё алімпіяды былі запрошаны шэсць выдатных матэматыкаў свету, якія ў свае школьныя гады ўдзельнічалі і перамагалі ў гэтых спаборніцтвах, а цяпер з'яўляюцца ўладальнікамі самых прэстыжных матэматычных прэмій і медалёў, у прыватнасці Філдсаўскага медаля.

Як расказаў кіраўнік беларускай каманды, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Сяргей Аляксеевіч Мазанік, нашай камандзе ўдалося так добра выступіць на алімпіядзе, напэўна, дзякуючы таму, што яна напалову складалася са школьнікаў, якія ўжо неаднойчы спрабавалі сябе на гэтай алімпіядзе і перамагалі, а таксама таму, што "малодшыя" школьнікі, дзевяцікласнікі Паліна Худзякова і Сяргей Даўгаль, аказаліся вельмі здольнымі.

Самая вопытная з усёй каманды — Святлана Аўчыннікава. Сёлетняя алімпіяда была для яе трэцяй па ліку і, як і дзве папярэднія, паспяховай. У 2007 годзе Святлана заваявала бронзавы медаль, у 2008 годзе — сярэбраны, а ў гэтым годзе зноў узяла "серабро".

Аляксей Вайдзялевіч двойчы перамагаў на міжнароднай алімпіядзе. На сваёй першай міжнароднай алімпіядзе хлопец заваяваў "бронзу", а ў гэтым годзе палепшыў свой вынік да сярэбранага медаля.

Для нашага сёлетняга "залатога" пераможцы Арцёма Тоесцева міжнародная алімпіяда па матэматыцы таксама была другая па ліку. Аднак, калі ў мінулым годзе яму, па яго ж меркаванні, перашкодзіла атрымаць медаль моцнае хваляванне, то ў гэтым годзе ён ужо ведаў, што сабой уяўляе міжнародная матэматычная алімпіяда, і адчуваў сябе больш упэўнена. Упэўненасці яму надалі і два апошнія гады вучобы ў Ліцэі БДУ. Арцём з вялікай удзячнасцю ўзгад-вае сваю школьную настаўніцу матэматыкі Наталлю Віктараўну Кавалёнак з базавай школы № 10 Наваполацка.

Разам з тым хлопец лічыць, што вялікі штуршок у развіцці атрымаў менавіта ў Ліцэі БДУ на занятках у Сяргея Паўлавіча Сташулёнка, Дзям'яна Уладзіміравіча Сянкевіча і Ігара Іванавіча Варановіча.

"Канечне, трэба прыкладваць намаганні, шмат працаваць, для таго каб стаць пераможцай міжнароднай алімпіяды, — заўважае Арцём Тоесцеў. — Аднак мне здаецца, што калі табе не дадзена быць матэматыкам, то заваяваць нешта будзе вельмі і вельмі цяжка".

Заўсёды ўважліва сочыць за ходам міжнароднага спаборніцтва вядомы віцебскі матэматык Міхаіл Мікалаевіч Волкаў, выхаванцы якога прынеслі нашай краіне 17 медалёў. У сёлетняй алімпіядзе прымалі ўдзел двое вучняў Міхаіла Мікалаевіча — Святлана Аўчыннікава і Сяргей Даўгаль. Настаўнік прызнаўся, што крышку расчараваны вынікамі, таму што чакаў, што Святлана ў гэтым годзе заваюе "золата", на жаль, як заўсёды, да яго не хапіла зусім крышку. Затое Сяргей цалкам апраўдаў надзеі — стаў сярэбра-ным медалістам. А хлопец, дарэчы, скончыў толькі 9 клас. Выдатны пачатак! Усіх сваіх міжнароднікаў-пераможцаў Міхаіл Мікалаевіч рыхтуе па спецыяльнай праграме пераможцаў папярэдняга года, а таксама па тых рэкамендацыях, якія ён атрымлівае ад кіраўнікоў нашай міжна роднай каманды Ігара Іванавіча Варановіча і Сяргея Аляксеевіча Мазаніка.

Па выніках 50-й міжнароднай матэматычнай алімпіяды ў суме наша каманда набрала 167 балаў і ўвайшла ў неафіцыйным камандным заліку ў дзесятку лепшых краін свету. Першыя тры месцы пераможцаў алімпіяды займаюць каманды Кітая, Японіі і Расіі.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры