RUS ENG

Летняя школа для будучых праграмiстау

Завяршыла сваю работу першая Мiжнародная студэнцкая школа-семiнар па праграмiраваннi , арганiзаваная на базе факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматык i БДУ. Гэта быу своеасаблiвы летнiк для студэнтау, якiя i на канiкулах аддаюць перавагу iнтэлектуальным спаборнiцтвам i прафесiйным стасункам.

У школе узялi удзел студэнцкiя каманды ВНУ, якiя прадстаулялi чатыры чвэрцьфiнальныя рэгiёны студэнцкага чэмпiянату свету па праграмiраваннi : Маскоускi рэгiён (каманда Маскоускага дзяржаунага тэхнiчнага унiверсггэта iмя Баумана), Пауночны рэгiён (Санкт-Пецярбургcкi i Паморскi дзяржауныя yнiверсiтэты), Армянск i рэгiён (Расiйска-Армянскi унiверсiтэт) i Заходнi рэгiён (БДУ i Гродзенскi дзяржауны унiверсiтэт iмя Янкi Купалы).

Спаборнiцтвы праходзiлi па правiлах чэмпiянату свету па праграмiраваннi . Напачатку был i праведзены тры кароткiя тpaнipoyкi працягласцю 2—3 гадзiны кожная, а потым чатыры буйнамаштабныя спаборнiцтвы (5 гадзiн кожнае).

Усяго удзельнкам было прапанавана 46 задач. Каб рашыць тую цi iншую задачу, патрабавалася за кароткi час пабудаваць матэматычную мадэль, запраграмiраваць яе, распрацаваць сваю сicтэму тэстау i праверыць на ей рашэнне, а пасля адправщь на праверку у аутаматызаваную сicтэму тэсцiравання. Калi рашэнне праходзiла усе распрацаваныя аутарам i тэсты (a ix было да сотнi на адну задачу), то яно залiчвалася. Калi ж рашэнне было толью часткова правiльным, каманда працягвала працаваць над iм далей. Такiм чынам, пераможца спаборнiцтвау вызначауся па колькасцi рэшаных задач.

У вынку гэтага шматгадзiннага марафону спаборнiцтвы па праграмiраваннi выйграла каманда Санкт-Пецярбургскага дзяржаунага унiверсггэта. Другое i трэцяе месцы занял i студэнты БДУ.

Трэба адзначыць, што для удзельнiкау летняй школы па праграмiраваннi , акрамя спаборнiцтвау, былi арганiзаваны i iншыя цiкавыя мерапрыемствы. Так, выкладчыкi i студэнты ФПМI правялi для гасцей лекцыйныя i практычныя заняткi па розных раздзелах прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi . Kipayнiк i студэнцкiх каманд арганiзавалi сумесны семiнар па праблемах навучання студэнтау у галiне праграмiравання. I увогуле гэта было надзвычай карыснае мерапрыемства у плане абмену вопытам. На ФПМI спадзяюцца, што летняя школа па праграмiраваннi стане традыцыйнай i з кожным годам у Мiнск будзе прыязджаць усё больш удзельнкау з розных рэгiёнау.

 
Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры