RUS ENG

Беларуская каманда - перамажца I Мiжнароднага турнiра юных матэматыкау

У I Мiжнародным турныры юных матэматыкау перамогу атрымала наша каманда. Першае месца яна падзялiла з камандай французск i х школьнiкау "Францыя-2". Спаборнiцтва праходзiла на базе унiвератэта Парыж-Сюд 11 (горад Арсей, Францыя) з 27 чэрвеня па 3 лiпеня.

Iнiцыятарам i арганiзатарамi гэтага мерапрыемства выcтупiлi матэматыкi з дзвюх навучальных устаноу — нашага БДУ i унiверсiтэта Парыж-Сюд 11. Увогуле, iдэя арганiзаваць мiжнароднае спаборнiцтва матэматыкау нарадзiлася на беларускай зямлi падчас правядзення турнiрау юных матэматыкау, на якiя апошнiм часам прыязджалi каманды з Pacii, Балгарыi, Казахстана, Украiны, Францыi. А вось ажыццяуленне гэтай iдэi стала магчыма дзякуючы намаганням двух зацiкауленых людзей — арганiзатара беларускага Рэспублiканскага тypнipy юных матэматыкау, кандыдата фiзiка-матэматычных навук, дацэнта, намесмка дэкана факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ Барыса Валянцiнавiча Задворнага i выпускнка БДУ, цяперашняга дактаранта унiверciтэта Парыж-Сюд 11 Давiда Юр'евiча Змяйкова.

Папярэднiя заяукi на турнiр прадставiлi школьнкi з Германii, Бразiлii, Балгарыi, Pacii, Марока i, зразумела, Францыi i Белаpyci. Канчаткова на спаборнiцтвы было запрошана па дзве каманды з Францыi i Балгарыi i па адной камандзе з Pacii , Марока, Беларусi . Наша каманда складалася з пераможцау беларускага тypнipy матэматыкау, вучняу сталiчнай сярэдняй школы № 41 — Яраслава Задворнага, Алега Асавiцкага, Яyгенiя Курыленкi , Яугенiя Моматава i навучэнцау лiцэя БДУ — Палiны Саланевiч, Цiмафея Хаткевiча i Аляксандра Мiнца (капiтан каманды). Kipayнiкaмi каманды з'яулялiся Б.В. Задворны i студэнт I курса ФПМI БДУ М.С. Глушчанка. Мiжнароднае журы узначальвау лаурэат прэмii Фiлдса (найвышэйшая узнагарода у галiне матэматыкi ) прафесар унiверciтэта Парыж-Сюд 11 Жан-Крыстоф Йоказ. У склад журы таксама уваходзiу Ю.Б. Сыроiд, кандыдат фiзiка-матэматычных навук, дацэнт ФПМI БДУ.

У аснову мiжнароднага тypнipy былi пакладзены правiлы правядзення нашага Рэспублканскага тypнipy юных матэматыкау, як i мае даунiя традыцыi i багаты вопыт (у снежнi мiнулага года была праведзена юбiлейная, 10-я, гульня).

Typнip юных матэматыкау — гэта калектыунае (каманднае) спаборнiцтва вучняу ва уменнi рашаць складаныя матэматычныя задачы, граматна i пераканауча прадстауляць атрыманыя выiнiкi, аргументавана абараняць свой пункт гледжання у публiчных дыскусiях. Typнip праходзщь у выглядзе матэматычных баёу. Дзве каманды па чарзе расказваюць пра свае даследаваннi па прапанаваных заданнях, а таксама выступаюць у ролi апанентау для iншых удзельнiкау. Заданнi друкуюцца загадзя (за тры месяцы да пачатку тypнipy) i маюць даследчы характер, гэта значыць змяшчаюць шмат пунктау у свaix фармулёуках, што дае магчымасць праводзщь даследаваннi у розных напрамках. Рашэннi апошнiх пунктау, як правiла, невядомы нават аутарам задач, адсюль i больш дакладная назва заданняу — матэматычныя праблемы. Больш падрабязную i нфармацыю можна знайсцi на сайце www.itym.org .

У рамках тypнipy былi праведзены два адборачныя 6ai, па вынiкax якiх наймацнейшым i аказалiся наша каманда i каманда "Францыя-2". Яны i сустрэлiся у фiнале, дзе паказалi добрую матэматычную падрыхтоуку, уменне абараняць свае вынiкi i удзельнiчаць у дыскусiях. Беларуская каманда была самай моцнай у фiнале, але па суме балау французскiя школьнiкi выйшлi наперад (мелi перавагу у 0,09 бала). Члены журы вырашылi падзялiць першае месца памiж беларускай i другой французскай камандамi . Другое месца было аддадзена камандзе "Францыя-1", а трэцяе — "Балгаpыi-2".

"Нашым дзецям было вельмi цяжка, — зауважыу Барыс Валянцiнавiч Задворны. — Школьнiкi працавалi напружана на працягу трох поуных дзён. Зразумела, яны стамiлiся. Складана было яшчэ i таму, што спаборнiцтвы праводзiлiся на англiйскай мове. Але усе засталicя задаволены, таму што вынiк атрымауся добры. У дадатак удзельнiкi тypнipy змаглi пазнаёмiцца з yнiвepciтэтам Парыж-Сюд 11, убачылi Парыж, а таксама пacпpaбaвaлi кухню такiх кpaiн, як Тыбет, Кiтай, Японiя, Iталiя, бо кожны раз ix кармiлi у розных рэстаранах.

Як адзначалi у канцы работы мiжнароднага тypнipy яго удзельнiкi, арганiзатары i члены журы, спаборнiтва было арганiзавана на высокiм узроунi , каманды паказалi цiкавую гульню i добрую падрыхтоуку. Таму сёння мы з упэуненасцю можам сказаць, што добры старт новаму мiжнароднаму спаборнiцтву пад назвай "Мiжнародны тypнip юных матэматыкау" дадзены. А праз год гэтыя i новыя каманды сустрэнуца на II Мiжнародным турнiры юных матэматыкау, i мы будзем сведкам i захапляльнай, хвалюючай матэматычнай барацьбы лепшых юных матэматыкау з усяго свету".

У наступным годзе мiжнародны тypнip плануецца зноу правесцi у Францыi , а потым, магчыма, юныя матэматык i з усяго свету збяруцца у сталiцы Беларусi.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры