RUS ENG

Лідэрства па матэматыцы захоуваюць студэнты БДУ

Апошняя Рэспублiканская студэнцкая алiмпiяда па матэматыцы, якая прайшла у маi на базе факультета прикладной матэматыкi i iнфарматыкi Белдзяржунiверсiтэта, паказала, што па-ранейшаму студэнты БДУ эаймаюць лiдзiруючыя пазiцыi у гэтых прэстыжных спаборнiцтвах. У лiпенi менаiта яны і будуць прадстауляць нашу краіну на Міжнароднай студэнцкай алімпіядзё па матэматыцы.

Алімпіяда праводзілася, як i звычайна, у асабістым заліку у выглядзе двух незалежных спаборніцтвау - сярод студэнтау класічных i педагагічных ВНУ (дзе матэматыка выкладаецца на даволі высокім узроуні ), а таксама сярод студэнтау тэхнічных універсітэтау i іншых ВНУ. У кожнай групе удзельнк і выконвалі пісьмовыя заданні (5-8 задач на працягу 4-5 гадзін ), у якія уваходзілі задачы з тaкix раздзелау матэматыкі , як алгебра, тэорыя лічбау, аналіз, аналітычная геаметрыя, камбінаторыка, звычайныя дыферэнцыяльныя урауненні.

Беларускаму дзяржаунаму універсітэту студэнцкая алімпіяда па матэматыцы прынесла 15 дыпломау! У спаборніцтве удзвльнічалі 29 каманд з 27 ВНУ нашай краіны, у якіх выкладаецца матэматыка. Усяго было 120 удзельнікау. Склад каманды БДУ быу самым вялікім — 20 чалавек, i амаль усе яны атрымалі узнагароды. Прычым першыя 15 месцау — у студэнтау Белдзяржуніверсітэта. Адметна, што адзін з дыпломау I ступені i самы высокі бал атрымау першакурснік факультета прыкладной матэматыкі i інфарматыкі Дзяніс Перштук. Таксама паспяховым было выступленне Гомельскага дзяржаунага універсітэта імя Францыска Скарыны — у яго студэнтау два дыпломы III ступені.

Сярод студэнтау групы Б (тэхнічныя i іншыя ВНУ) паспяхова выступілі студэнты Беларускага дзяржаунага універсітэта інфарматыкі i радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Брэсцкага дзяржаунага тэхнічнага універсітэта iмя П.В.Сухога i Беларускага дзяржаунага эканамічнага універсітэта.

Міжнародная студэнцкая алімпіяда па матэматыцы адбудзецца на прыканцы ліпеня у Балгарыі . Нагадаем, што ужо двойчы, пачынаючы з 2000 года, каманда БДУ была прызнана самай лепшай сярод ycix yнiвepciтэтау — удзельнікау міжнародных спаборніцтвау.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаСтудентуВнеучебная деятельностьСистема
менеджмента
качества (СМК)
ОлимпиадыПравовые акты
БГУ, приказы
АбитуриентуШкольникуИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Центр
Компетенций
по ИТ
Газета ФПМыНаши партнеры